Украіна спыняе пастаўкі электраэнергіі на тэрыторыю самаабвешчанай Луганскай Рэспублікі

25 апреля 2017

Украіна з гэтага дня спыняе пастаўкі электраэнергіі на тэрыторыю самаабвешчанай Луганскай Рэспублікі. Загад падпісаў міністр энергетыкі. Кіеў растлумачыў гэтае рашэнне тым, што жыхары так званай ЛНР не плацяць за электрычнасць згодна з ўстаноўленымі тарыфамі. Мясцовая адміністрацыя ўстанавіла для спажыўцоў цэны на ўзроўні чатырохгадовай даўнасці. Гэта ўтрая менш за дзеючыя ва Украіне тарыфы.