Украіна аб'явіла аўкцыён на доступ да беларускай энергіі

18 октября 2021

Голад не цётка, энергетычны ў тым ліку. Украіна  афіцыйна рыхтуецца да імпарту электраэнергіі з Беларусі. Паводле інфармацыі ўкраінскага выдання "Экономическая правда",  на 22 кастрычніка  прызначаны афіцыйны конкурс  на доступ да сячэння ЛЭП  паміж Украінай і Беларуссю. Вынікі аўкцыёну  апублікуюць 29 кастрычніка. Роўна за два дні да заканчэння тэрміну кіеўскага палітычнага мараторыя на імпарт беларускай электраэнергіі. Словам, як бы Украіна не пышылася сваімі празаходнімі памкненнямі, саграваць насельніцтва будзе  за кошт электрычнасці ад беларускіх суседзяў.

Тарыфны генацыд супраць украінцаў

Напярэдадні ў Кіеве  некалькі сотняў чалавек выйшлі на акцыю пратэсту з-за росту цэн на паслугі ЖКГ. Мітынгоўцы называюць сітуацыю тарыфным генацыдам і заклікаюць улады  прымаць тэрміновыя меры, пакуль энергетычны крызіс цалкам не захліснуў краіну.  Камуналка ўсё мацней б'е па кашальку грамадзян, таму зіма для "незалежнай" гарантавана будзе няпростай.