Украіна звярнулася да Беларусі з просьбай аб экстранных пастаўках электрычнасці з-за аварый на дзвюх цеплаэлектрастанцыях. Аб'ём паставак складзе 500 мегават. Контрагентам украінцаў у нашай краіне выступае кампанія "Белэнерга". 2-3 лютага з-за аварый былі спыненыя Запарожская і Курахаўская ЦЭС, у сувязі з чым у цэнтральных рэгіёнах Украіны ўзнік адчувальны дэфіцыт электраэнергіі. Задаволіць патрэбнасці спажыўцоў унутранымі рэсурсамі немагчыма. На Запарожскай станцыі, у дадатак, адбыўся моцны пажар: тэрмін уводу ў строй энергаблокаў можа быць перанесены.
Пажар у запарожскай бальніцы: ёсць ахвяры
Між тым мінулай ноччу яшчэ адзін пажар успыхнуў у Запарожжы. Мясцовую абласную інфекцыйную бальніцу вымушаны былі эвакуіраваць. Загінулі, сама меней, тры чалавекі. Пажарныя працягваюць змагацца з агнём. Прычыны інцыдэнту высвятляюцца.













