Украіна ашуквае Міжнародны валютны фонд

14 июня 2018

Украіна ашуквае Міжнародны валютны фонд - такую заяву зрабілі дэпутаты Вярхоўнай рады ад партый "Народны фронт" і "Самадапамога". Сёння ў краіне ўступае ў сілу закон аб антыкарупцыйным судзе, які з'яўляецца патрабаваннем МВФ для выдзялення чарговага транша крэдыту. Адзін з артыкулаў закона сфальсіфікаваны Пятром Парашэнкам - сцвярджаюць дэпутаты. Размова ідзе аб пункце, па якім усе справы Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Украіны,  разгляд якіх ужо пачалі ў агульных судах першай інстанцыі, будуць завершаны там жа, а не ў апеляцыйнай палаце. Аднак Вярхоўная рада за гэта не галасавала. "Працэс барацьбы з карупцыяй - усяго толькі імітацыя", - лічаць дэпутаты.