Украіна намеціла курс на НАТА і ЕС

3 сентября 2018

Пётр Парашэнка зарэгістраваў у Радзе праект паправак у Канстытуцыю адносна еўраінтэграцыі. Змяненні плануецца ўнесці ў артыкулы, якія прадугледжваюць адказнасць прэзідэнта, парламента і ўрада па замацаванні еўрапейскага і еўраатлантычнага напрамкаў. Папраўкі будуць унесены таксама ў прэамбулу Канстытуцыі.