Адпаведныя прапановы ўнесены ва ўрад. Мяркуецца, што расійскі вугаль заменяць амерыканскім. У Мінэнергетыкі Украіны лічаць, што гэта выгадна і па лагістыцы, і па цане. У сярэдзіне лютага ва Украіне ўведзена надзвычайнае становішча ў энергетыцы ў сувязі са спыненнем паставак вугалю з Данбаса. Тыдзень таму тэрмін дзеяння надзвычайнага становішча быў прадоўжаны на месяц.













