Украіна: Кіеў ачэплены байцамі Нацгвардыі, у Крывым Рогу - нашэсце пацукоў, у Мікалаеўскай вобласці – успышка гепатыту

16 января 2018

Кіеў ачэплены паліцэйскімі і байцамі Нацгвардыі. Ва ўрадавым квартале каля чатырох тысяч сілавікоў. Вярхоўная рада сёння пачала разгляд законапраекта аб рэінтэграцыі Данбаса. Абмеркаванне праходзіла на фоне жорсткіх акцый нацыяналістаў, якія патрабуюць прыняцця дакумента. Сітуацыю ледзь атрымалася ўзяць пад кантроль. Актывісты палілі аўтамабільныя покрыўкі, закідвалі вартавых парадку камянямі, уступалі ў сутычкі з паліцэйскімі - адзін з іх пацярпеў. Для разгону натоўпу праваахоўнікі былі вымушаныя ўжыць слёзатачывы газ.

Нацыяналісты збіраюцца выходзіць на вуліцы да канца тыдня, пакуль сесія дэпутатаў не завершыцца. У Данбасе ўпэўненыя, што разгляд законапраекта з'яўляецца спробай Кіева развязаць чарговы віток канфлікту на ўсходзе Украіны.

Ваенныя дзеянні ўжо прывялі да распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі па ўсёй краіне. Гэта высветлілі брытанскія навукоўцы. Жыхары з Данецкай і Луганскай абласцей, дзе першапачаткова пражывала больш за ўсё чалавек з ВІЧ-станоўчым статусам, сталі масава пераязджаць у заходнія рэгіёны. У выніку ў 2015 годзе на кожныя 100 тысяч чалавек рэгістравалася 30 выпадкаў захворвання. Гэта можна лічыць "сапраўднай эпідэміяй".

А ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны - іншая бяда. Рэзкі рост колькасці пацукоў. У Крывым Рогу эпідэміёлагі канстатавалі крытычную сітцацыю. У цэнтры горада - цэлыя калоніі грызуноў. Яны і ў парках, прычым прама там, дзе гуляюць дзеці. І зусім не баяцца людзей.

Ну а пакуль пацукі пазіруюць на камеру і змагаюцца за хлеб з вераб'ямі і галубамі, камунальшчыкі думаюць, як рашыць праблему.

Тым часам у Мікалаеўскай вобласці Украіны – буйная ўспышка гепатыту А. Захварэлі амаль паўсотні чалавек, дзясяткі шпіталізаваныя, у тым ліку дзеці. Летась ва Украіне было зарэгістравана 29 успышак віруса. Адна з прычын - парушэнні правіл асабістай гігіены. Турыстаў просяць быць асцярожнымі.