Украіна хоча зрабіць з Чарнобыльскай зоны турыстычны аб'ект

11 июля 2019
Украіна хоча зрабіць з Чарнобыльскай зоны турыстычны аб'ект, а таксама прапанаваць магчымасць краінам ЕС і НАТА праводзіць там навучальна-трэніровачныя мерапрыемствы па ліквідацыі аварый. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў адпаведны ўказ  аб развіцці Чарнобыльскай зоны адчужэння. У зоне будзе створаны зялёны калідор, новыя турыстычныя маршруты, у тым ліку водныя. Адменяць і забароны на відэаздымку. Уладзімір Зяленскі заявіў, што надышоў час ператварыць зону адчужэння ў навуковы і  турыстычны магніт як адзін з сімвалаў новай Украіны.