Украіна і Турцыя не ўвойдуць у Еўрасаюз у найбліжэйшы час

26 декабря 2017

Украіна і Турцыя не ўвойдуць у Еўрасаюз, прынамсі, у найбліжэйшы час. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Германіі Зігмар Габрыэль. Пры гэтым дыпламат адзначыў, што супрацоўніцтва з гэтымі краінамі трэба развіваць. Магчыма, у фармаце працы з Лонданам пасля Брэксіту. Нагадаем, адносіны ЕС і Турцыі пагоршыліся пасля таго, як у Анкары адбылася спроба дзяржперавароту ў ліпені мінулага года.