Украіна рыхтуецца да інаўгурацыі абранага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага

19 мая 2019

Цырымонія адбудзецца ў панядзелак, 20 мая, у 10 гадзін раніцы. Паводле паведамленняў украінскага МЗС, прысутнічаць на ёй маюць намер прадстаўнікі каля 60 дзяржаў, у тым ліку і Беларусі. Насупраць будынка парламента ў Марыінскім парку Кіева арганізуюць трансляцыю. Уладзімір Зяленскі на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" ўжо запрасіў туды ўсіх ахвочых.