Украіна гатова ўвесці карткі на харчаванне

12 января 2022

Офіс украінскага прэзідэнта разглядае магчымасць выпуску ў краіне харчовых картак. Гэта павінна стаць мерай абароны найбольш бяздольных: паводле звестак ЮНІСЭФ, у краіне недаядаюць прыблізна 10 мільёнаў грамадзян. Зараз па ўсёй Украіне адзначаны рэзкі рост цэн на харчаванне: з-за падаражэння газу малочнікі і хлебапёкі альбо закрываюць вытворчасці, альбо перапісваюць цэннікі на сваю прадукцыю. Аднак урад краіны прытрымваецца ультраліберальнай эканамічнай стратэгіі і адпрэчвае саму магчымасць рэгулявання тарыфаў. Падтрымка насельніцтва, няхай нават з выкарыстаннем купонаў, сацыялістычная мера, аднак падобнае практыкуецца ў Злучаных Штатах, а значыць, для ліберала ганебным не з'яўляецца.