Украіна, Егіпет, Сенегал, Уругвай і Японія абраныя непастаяннымі членамі Савета Бяспекі ААН

16 октября 2015

У 2016-2017 гадах яны зменяць Літву, Чад і Нігерыю, Чылі і Іарданію. Як вядома, да канца наступнага года непастаяннымі членамі СавБяса застануцца Ангола, Венесуэла, Іспанія, Малайзія і Новая Зеландыя. Нагадаем, Савет Бяспекі - орган, які паводле статута ААН нясе адказнасць за падтрыманне міру і міжнароднай бяспекі. Ён складаецца з 15 членаў, 5 з якіх пастаянныя: гэта Расія, Кітай, ЗША, Вялікабрытанія і Францыя, - а астатнія 10 штогод абнаўляюцца напалову.