Выкрадзеную шэсць гадоў назад карціну "Галава Арлекіна" пэндзля Пабла Пікаса знайшлі ў Румыніі

19 ноября 2018

Твор коштам 800 тысяч еўра выявілі грамадзяне Нідэрландаў у павеце Тулча. Палатно ўжо дастаўлена ў пасольства Галандыі ў Бухарэсце. У кастрычніку 2012 года злачынцы пракраліся ў Ратэрдамскую мастацкую галерэю "Кюнстхал" і выкралі 7 палотнаў - Пікаса, Манэ, дэ Хана, Фрэйда, Гагена і Маціса. Месцазнаходжанне астатніх карцін дагэтуль невядома.