Указ Прэзідэнта ЗША па міграцыйнай палітыцы раскалоў Амерыку напалам

1 февраля 2017
Паводле звестак сацапытання, 49% падтрымліваюць такое рашэнне Дональда Трампа, 41% - з ім не згодны. Астатнія - пакуль не вызначыліся з меркаваннем на гэты конт. Нагадаем, на мінулым тыдні Прэзідэнт ЗША падпісаў забарону на ўезд у Штаты грамадзянам сямі краін з мусульманскім насельніцтвам. Таксама прыпынены прыём любых бежанцаў. Гэты ўказ справакаваў маштабныя пратэсты, якія не сціхаюць дагэтуль.