Рост смяротнасці ва Украіне за тыдзень дасягнуў 36 %. За суткі заражаецца больш за 19 тысяч чалавек. У васьмі абласцях Украіны - чырвоны ўзровень эпідэмічнай небяспекі. У краіне дэфіцыт коек і медыцынскага кіслароду. Яго, дарэчы, сталі закупляць у Польшчы, бо свае заводы не працуюць. Людзі задаюцца пытаннем: куды ідзе міжнародная дапамога краіне.
Энергетычны крызіс ва Украіне
Ва Украіне таксама вялікія праблемы з ацяпленнем, а ў насельніцтва няма грошай. Цяжка ўявіць, што будзе далей. Як паведамілі ва Укрэнерга, запасы вугалю ў краіне амаль у пяць разоў меншыя, чым неабходна. Гэтага паліва хопіць не больш як на адзін-два тыдні. Крытычная сітуацыя і з газам - падземныя сховішчы запоўненыя на 35 % менш за леташнія паказчыкі. Украінская Федэрацыя работадаўцаў заклікала ўлады прызнаць крызіс на рынку прыроднага газу і стабілізаваць цэны на блакітнае паліва, інакш у хуткім часе на прадпрыемствах спыніцца вытворчасць, а дзясяткі тысяч чалавек страцяць працу і ў пошуках заробку будуць вымушаны пакінуць краіну.













