Згоншчык самалёта Egypt Air сёння паўстане перад судом Кіпра

30 марта 2016
Паводле звестак паліцыі, егіпцянін Сейф ад-Дын Мустафа жыў на тэрыторыі Кіпра да 94-га года. 58-гадовы егіпцянін прымусіў экіпаж змяніць маршрут і сесці ў аэрапорце Ларнакі. Ён заявіў, што падарве пояс смяротніка, які пасля апынуўся муляжом. Як заявілі ў МУС Егіпта, "ніякіх палітычных перакананняў" у злачынца не было. Захоп самалёта нанёс сур'ёзны ўрон турыстычнай сферы краіны Егіпта.