Крымінальная адказнасць за ўтойванне каранавіруса

16 февраля 2020
У Кітаі наўмыснае ўтойванне або няправільнае паведамленне аб сімптомах каранавіруса будзе лічыцца крымінальным злачынствам. Як процізаконнае дзеянне будзе расцэньвацца і непаведамленне звестак аб гісторыі падарожжаў. Калі з-за хваробы чалавека вірус выкліча новыя выпадкі заражэння,  то інфікаванага могуць абвінаваціць у пагрозе грамадскай бяспецы. Пакаранне - ад 10 гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення або смяротнай кары. На сённяшні дзень  тых, хто захварэў COVID-19, у Кітаі  68  з паловай тысяч. Ад віруса  памерлі  1665 чалавек. Тых, хто паправіўся, амаль 9 з паловай тысяч.