Дзіўнага госця знялі на відэа турысты ў Фінскім заліве

21 мая 2018

Недалёка ад Выбарга ў вадзе яны ўбачылі гарбатага кіта. Эксперты мяркуюць, што ў заліве апынулася жывёліна, якую выратавалі супрацоўнікі берагавой аховы Фінляндыі, калі яна заблыталася ў сетках. Знойдзены кіт мае не менш як 10 метраў у даўжыню.