Удары ЗША па пазіцыях групоўкі "Катаіб Хезбала" ў Іраку і Сірыі

30 декабря 2019
У заяве амерыканскага абароннага ведамства гаворыцца, што ўдары былі нанесеныя па трох пазіцыях шыіцкай групоўкі ў Іраку, якую падтрымлівае Іран, і па дзвюх пазіцыях у Сірыі.

Афіцыйныя асобы ЗША завуць атакі ў дзвюх арабскіх рэспубліках паспяховымі. А таксама даюць зразумець, што ў рэгіёне могуць быць праведзеныя дадатковыя аперацыі для абароны інтарэсаў ЗША. Удары амерыканскіх ВПС асудзілі ў Іране і Ліване. Трывожныя весткі прыходзяць і з Афганістана. Там у правінцыі Джаўзджан баевікі радыкальнага руху "Талібан" атакавалі кантрольна-прапускны пункт і забілі па меншай меры 14 вайскоўцаў.