Ударніка аўстралійскай рок-групы AC/DC абвінавачваюць у падрыхтоўцы забойства. Лічыцца, што Філ Рад спрабаваў наняць кілера для двух чалавек у Новай Зеландыі. Як перадае агенцтва Франс Прэс, Рад абвінавачваецца ў спробе заказаць забойства і пагрозах, а таксама захоўванні наркотыкаў. Зараз музыкант адпушчаны пад заклад. Наступнае слуханне адбудзецца 27 лістапада. Паводле аўстралійскіх законаў, яму можа пагражаць да 17 гадоў турмы. Філ Рад ужо быў судзімы за захоўванне наркотыкаў. Нагадаем, група AC/DC утварылася ў Аўстраліі ў 1973 годзе. Самымі вядомымі творамі музыкантаў лічацца Let There Be Rock і Highway to Hell.














