Навукоўцы навучылі касатку Вікі з французскага аквапарка лічыць да трох

2 февраля 2018

Навукоўцы навучылі касатку Вікі з французскага аквапарка вітацца і лічыць да трох. Запіс слоў, якім навучылася Вікі, апублікавалі заолагі, што працуюць з ёй.

Касаткі нароўні з дэльфінамі і папугаямі здольныя імітаваць пачутыя гукі. Каб максімальна дакладна вымавіць слова, Вікі трэба было паслухаць яго ад 4 да 17 разоў.