Навукоўцы выявілі тры патэнцыяльна заселеныя планеты па-за Сонечнай сістэмай

3 мая 2016

Яны знаходзяцца на адлегласці 40 светлавых гадоў ад Зямлі - у сузор'і Вадалея. У нябесных цел вельмі кароткія арбіты, таму яны прыкладна ў 20 і 100 разоў бліжэй да свайго свяціла, чым наша Зямля да Сонца. Навукоўцы мяркуюць, што на новых планетах можа існаваць вада і, такім чынам, жыццё. Чакаецца, што ўжо праз два гады астраномы будуць валодаць інфармацыяй аб складзе іх атмасферы і тэмпературы на паверхні.