Удзельнікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Афганістане падпісалі пагадненне аб падзеле ўлады

21 сентября 2014

Удзельнікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Афганістане Абдула Абдула і Ашраф Гані падпісалі пагадненне аб стварэнні ўрада нацыянальнага адзінства і падзеле ўлады. Цырымонія прайшла ў прэзідэнцкім палацы ў Кабуле, які пакуль яшчэ займае Хамід Карзай. На гэтай пасадзе, паводле дасягнутых дамоўленасцяў, яго зменіць Ашраф Гані. Менавіта ён, паводле папярэдніх вынікаў, атрымаў перамогу на выбарах. Абдула Абдула пагадзіўся ўзначаліць кабінет міністраў краіны. Другі тур галасавання адбыўся яшчэ 14 чэрвеня. Абодва кандыдаты адмовіліся прызнаваць вынікі выбараў, абвінаваціўшы адзін аднаго ў махлярстве. Палітычны крызіс працягваўся больш за 3 месяцы.