Удзел НАТА ў аперацыі супраць Сірыі ўсё менш верагодны

30 августа 2013

Саюзнікі ЗША па ваенным альянсе адзін за другім пачалі адмаўляцца ад удзелу ў вайне супраць Дамаска без рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН. Адхрысціцца ад атакі паспелі ўжо 12 краін НАТА, сярод іх і Вялікабрытанія. Учора позна вечарам парламент Каралеўства адхіліў довады прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана і большасцю галасоў адмовіўся ўмешвацца ў сірыйскі канфлікт. Супраць інтэрвенцыі без доказаў прымянення хімічнай зброі сірыйскай арміяй адкрыта выступілі і многія брытанскія вайскоўцы. Дарэчы, рыхтуючыся да ваеннай аперацыі, Вялікабрытанія адправіла на Кіпр шэсць знішчальнікаў Тайфун.