Удзел Германіі ў ваеннай аперацыі ў Сірыі выключаны

12 апреля 2018

Такую заяву зрабіла Ангела Меркель. Канцлер ФРГ падкрэсліла, што Берлін гатовы падтрымаць працу Арганізацыі па забароне хімічнай зброі і любыя дзеянні ў Савеце Бяспекі ААН.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што прыме рашэнне аб авіяўдары па ўрадавых сірыйскіх аб'ектах у тым выпадку, калі будуць сабраны доказы прымянення хімзброі ў горадзе Дума.

А вось Лондан, насупраць, імкнецца далучыцца да ваенных дзеянняў ЗША супраць арабскай рэспублікі. Прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй загадала перамясціць брытанскія падводныя лодкі бліжэй да Сірыі на адлегласць ракетнага стрэлу.