Забойца з Таронта перад атакай на пешаходаў пакінуў пост у сацсетках

24 апреля 2018

Алек Мінасян заявіў: "Пачалося паўстанне тых, хто не па сваёй волі даў зарок бясшлюбнасці". Хлопец таксама захапляўся тэрарыстамі. Раней Мінасян не трапляў у поле зроку паліцыі. Паводле папярэдніх звестак, ён не звязаны і з экстрэмісцкімі групоўкамі. Знаёмыя характарызуюць яго як замкнутага чалавека. Паліцыя высвятляе матывы. Нагадаем, напярэдадні Мінасян на мікрааўтобусе ўехаў у натоўп людзей. Загінулі 10 чалавек, яшчэ 16 пацярпелі. Інфармацыі аб грамадзянах Беларусі сярод ахвяр няма, адзначылі ў Twitter нашага МЗС.