Забойствы ў заапарку Капенгагена

26 марта 2014
Яшчэ зімой забілі жырафа Марыуса, зараз пазбавіліся чатырох ільвоў. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, жывёлін з аднаго прайда, сярод якіх былі львяняты, ім не было і года, працаўнікі заапарка забілі ў пачатку тыдня. Так яны спрабавалі даць магчымасць новаму самцу стварыць іншую сям'ю. Смерць Марыуса ў свой час тлумачылі тым, што ён нарадзіўся ў выніку скрыжавання блізкіх сваякоў. Да таго, як яго скармілі дзікім звярам, тысячы чалавек падпісалі прашэнне аб выратаванні жывёліны.