Ля будынка Вярхоўнай рады працягваюцца пратэсты

18 октября 2017

Кіеў і самаабвешчаныя рэспублікі абвінавацілі адно аднаго ў павелічэнні інтэнсіўнасці ўзаемных абстрэлаў. Неспакойна і на ўкраінскім палітычным полі. Ля будынка Вярхоўнай рады працягваюцца пратэсты. Каля паўгадзіны таму кіеўская паліцыя з прымяненнем слёзатачывага газу паспрабавала ўзяць штурмам палатачны гарадок ва ўрадавым квартале. Нагадаем, адным з ініцыятараў пратэстаў з'яўляецца экс-кіраўнік Адэскай вобласці і былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі. Дэманстранты выступаюць за адмену дэпутацкай недатыкальнасці, прыняцце новага выбарчага закона і ўзмацненне барацьбы з карупцыяй, а таксама заклікаюць да адстаўкі прэзідэнта Парашэнкі. Напярэдадні дэманстрацыя ля будынка парламента перарасла ў бойку. Паліцыя ўзмоцніла ахову ўрадавага квартала.