У Сільвіа Берлусконі з'явіўся шанец вярнуцца ў вялікую палітыку

4 февраля 2013
Экс-прэм'ер Італіі паабяцаў радыкальнае паніжэнне падаткаў у выпадку свайго перавыбрання. Гэтую заяву ён зрабіў у сваёй перадвыбарнай прамове ў Мілане. Берлусконі паабяцаў адмяніць падатак на нерухомасць, які ўвёў дзеючы кіраўнік урада Марыё Монці. Акрамя таго, італьянскія выбаршчыкі могуць пазбавіцца ад рэгіянальных падаткаў і ад павышэння падаткаў на раскошу. Нагадаем, выбары ў Італіі пройдуць 24-25 лютага. Фаварытамі на іх выступаюць левацэнтрысты, аднак партыя Берлусконі ўпэўнена скарачае адставанне.