У згарэлага ў Казахстане аўтобуса не было ліцэнзіі на перавозку пасажыраў

18 января 2018

У згарэлага ў Казахстане аўтобуса не было ліцэнзіі на перавозку пасажыраў, а тэрмін тэхагляду мінуў амаль два гады таму. Ахвярамі страшнай трагедыі сталі 52 чалавекі. Толькі пецярым атрымалася выратавацца. Мы звязаліся з афіцыйным прадстаўніком камітэта па надзвычайных сітуацыях МУС Казахстана.

Паводле адной з версій, пасажыры не змаглі пакінуць аўтобус, які загарэўся, бо не здолелі ў паніцы адчыніць дзверы - яны былі заблакіраваныя.