Ля паўночнага ўзбярэжжа Корсікі выяўлены буйны разліў нафтапрадуктаў

3 сентября 2013

Вялізная пляма плошчай больш за 40 квадратных кіламетраў набліжаецца да берага і, паводле словаў спецыялістаў, можа пагражаць унікальнаму запаведніку Скандола, які занесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Дакладныя прычыны забруджвання пакуль ніхто назваць не можа. Але не выключаецца, што выкід быў наўмысным.