Ля Сардзініі карабель сеў на мель праз непагадзь

23 декабря 2019
Адразу на некалькі краін Паўднёвай Еўропы абрынулася непагадзь. Ліўні, моцны вецер прынёс шторм і ў Італію. Ля берагоў Сардзініі ідзе выратавальная аперацыя - там вялізныя хвалі прыбілі да скалістага берага сухагруз. Экіпаж судна - 12 чалавек - эвакуіравалі на верталётах. А на поўдні і поўначы краіны шматлікія апоўзні. У рэгіёне Лігурыя адрэзанымі ад свету аказаліся дзясяткі чалавек.