Ля рок-алеі ў Галівудзе збіраюцца фанаты Малькальма Янга

19 ноября 2017

Ля рок-алеі ў Галівудзе збіраюцца фанаты аднаго з заснавальнікаў AC/DC Малькальма Янга. Напярэдадні рок-музыкант памёр пасля шматгадовай барацьбы з дэменцыяй. Нагадаем, літаральна месяц таму пайшоў з жыцця брат Малькальма Джордж, ён быў прадзюсарам AC/DC на заранку існавання групы. Браты Янг - Малькальм, Джордж і Ангус - выхадцы з Шатландыі. У 60-ых яны пераехалі ў Аўстралію, дзе і стварылі адзін з самых папулярных рок-калектываў усіх часоў. У пачатку двухтысячных AC/DC была прынятая ў Залу славы рок-н-рола, а альбом Back in black атрымаў двойчы брыльянтавы статус. Ён стаў шостым у спісе самых прадавальных ў ЗША - больш як 20 мільёнаў копій.