У мусульман сёння - Ураза-байрам

8 августа 2013
Гэта свята разгавення, якое ідзе за святым месяцам Рамаданам. Афіцыйным завяршэннем поста служыць спецыяльная перадсвітальная агульная малітва, пасля якой арганізуецца святочная трапеза. У многіх краінах Блізкага Усходу ўжо напярэдадні вечарам на вуліцах накрывалі сталы. У булачных і кандытарскіх пяклі здобнае салодкае пячэнне, падобнае на знаёмае ўсім кураб'е, багата пасыпанае цукровай пудрай, а таксама булачкі з кунжутам, якія ў гэтыя дні спажываюцца ў незлічоных колькасцях.