У католікаў зараз Светлы тыдзень

7 апреля 2015

Святочныя набажэнствы праходзяць сёння і ў касцёлах. У католікаў зараз Светлы тыдзень. Ён пачаўся пасля Вялікадня, які вернікі сустрэлі ў мінулую нядзелю. 5-га красавіка ўрачыстыя літургіі прайшлі ва ўсіх каталіцкіх храмах, у тым ліку і ў Францыі. Па традыцыі паўсюль гучалі званы. Вернікі дарылі родным і блізкім падарункі і кветкі.

На Вялікдзень дамы ў французскіх гарадах упрыгожваюць гірляндамі і яркімі стужкамі. Дзецям дораць шакаладныя ласункі ў выглядзе яек, рыбак, манет. Неад'емная частка - гэта гулянне на прыродзе і сытны пачастунак.