Каля італьянскага вострава Лампедуза зноў перакулілася лодка з мігрантамі

12 октября 2013

На яе борце знаходзілася каля 250 чалавек. Надзвычайнае здарэнне адбылося за 130 кіламетраў ад берага. Высветліць дакладную колькасць ахвяр трагедыі пакуль немагчыма. Паводле звестак італьянскіх вайскоўцаў, якія зараз займаюцца выратаваннем тых, хто выжыў, загінулі мінімум 50 чалавек. У тым ліку жанчыны і дзеці. Паводле некаторых звестак, лодка з мігрантамі перакулілася з-за бойкі, што ўзнікла на борце. Нагадаем, 3 кастрычніка каля берагоў Лампедузы затанула судна з выхадцамі з Афрыкі. Тады загінулі больш як 300 чалавек.