У Facebook ізноў выкралі даныя

14 декабря 2019
Гэтым разам не падчас кібератакі, а звычайнага рабавання. З машыны бухгалтара карпарацыі выкрадзены жорсткі дыск з банкаўскімі данымі 29 тысяч супрацоўнікаў. На незашыфраваных носьбітах былі імёны, нумары рахункаў, сацыяльных страховак і інфармацыя аб бонусах і ганарарах. Кіраўніцтва Facebook лічыць гэта мэтанакіраваным крадзяжом інфармацыі. Супрацоўнік, які не павінен быў выносіць дыск за межы офіса, пакараны.