У Еўрасаюза на 10 мільярдаў еўра ўзраслі выдаткі на бежанцаў, абарону і ахову меж

23 февраля 2018

Як улічыць гэта ў агульным бюджэце на 2021-2027 гады і кампенсаваць страту брытанскага ўзносу? Гэта асноўныя пытанні нефармальнага саміту кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін ЕС у Бруселі. Плануецца ўрэзаць фонды падтрымкі сельскай гаспадаркі і адсталых дзяржаў. Еўракамісія таксама хоча скарачаць фінансаванне тым, хто не падзяляе агульных каштоўнасцяў, напрыклад, Польшчы. Абмяркуюць на саміце і шляхі скарачэння складу Еўрапарламента пасля Брэксіту.