Там напярэдадні затануў паром. Загінулі 9 чалавек, лёс 287 пасажыраў па-ранейшаму невядомы. Многія з тых, каго ўдалося выратаваць, зараз у бальніцы. Да месца аварыі сцягнутыя гандлёвыя і ваенныя судны, паветраная тэхніка. У раён бедства накіроўваюцца плывучыя краны вялікай магутнасці, з іх дапамогай паром плануюць падняць. Спецыялісты тым часам разбіраюцца ў прычынах аварыі. Ёсць версія, што паром наткнуўся на падводны рыф і атрымаў прабоіну.














