Ля берагоў Японіі выяўлены небяспечны супервулкан

15 февраля 2018

Ля берагоў Японіі выяўлены супервулкан, які пагражае мільёнам людзей. Напоўнены магмай купал геолагі зафіксавалі на паўднёвым захадзе краіны. Магутнае вывяржэнне можа адбыцца ў любы момант. Яно выкліча наймацнейшае цунамі. Гіганцкая хваля дасягне ўзбярэжжа Кітая, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі. Стыхійнае бедства можа прывесці да гібелі ста мільёнаў чалавек. Хоць верагоднасць такога сумнага выніку, як гавораць навукоўцы, - усяго каля працэнта.