Ля берагоў Шатландыі нафтаздабыўная платформа села на мель

8 августа 2016

Надзвычайнае здарэнне ля берагоў Шатландыі. З-за моцнага шторму аддзялілася ад буксіровачнага судна і села на мель нафтаздабыўная платформа Transocean Winner. Яе вага каля 17 тысяч тон. Паводле звестак берагавой аховы, падчас інцыдэнту на платформе нікога не было. Тым не менш, ёсць рызыка пашкоджання платформы і пагроза забруджвання навакольнага асяроддзя. Доступ на найбліжэйшыя да месца інцыдэнту пляжы на востраве Льюіс закрыты.