Ля берагоў Лівіі напярэдадні выратавалі каля 2 тысяч мігрантаў, якія танулі

6 октября 2015

Ля берагоў Лівіі напярэдадні выратавалі каля 2 тысяч мігрантаў, якія спрабавалі дабрацца да Еўропы на лодках і пачалі тануць. З пачатку года ўжо больш як 300 тысяч чалавек з краін Афрыкі і Блізкага Усходу паспрабавалі пераплысці Міжземнае мора, каб трапіць у Еўрасаюз.

Тым часам у Германіі пачаліся пратэсты супраць мігрантаў-бежанцаў, якія прэтэндуюць на жыхарства ў краіне. "Жывую сцяну" стварылі звыш дзвюх з паловай тысяч дэманстрантаў ля мяжы з Чэхіяй. Акцыі пратэсту адбыліся і ў іншых гарадах Германіі. Менавіта гэтая краіна стала лідарам ЕС па прыёме бежанцаў.