Ля берагоў Грэцыі загінулі мігранты ў спробах перасячы Эгейскае мора

27 октября 2021

Чарговы эпізод са смярцямі мігрантаў ля межаў Еўрасаюза. Гэтым разам ля берагоў Грэцыі. 27 бежанцаў з краін Азіі і Афрыкі паспрабавалі перасячы Эгейскае мора. З-за дрэнных пагодных умоў лодка перавярнулася. Жанчына і трое дзяцей патанулі. 22-х пацярпелых выратавала берагавая ахова. Яшчэ адзін чалавек лічыцца прапаўшым без вестак.


Тэгі:

#Мигранты