Ля берагоў Чылі адбылося моцнае землетрасенне

2 апреля 2014

Яно можа выклікаць магутнае цунамі, якое пагражае ўсяму ціхаакіянскаму ўзбярэжжу Лацінскай Амерыкі. Землетрасенне магнітудай 8,2 было зафіксавана ў раёне горада Ікіке. Яго насельніцтва перавышае 200 000 чалавек. Пры такой магнітудзе вышыня хваляў можа дасягаць 2 метраў. У Чылі і Перу ідзе экстранная эвакуацыя насельніцтва. Нагадаем, узімку 2010 крыху больш магутнае землетрасенне ў Чылі забрала больш як паўтысячы жыццяў.