Ля берагоў Чылі адбылося моцнае землетрасене

17 сентября 2015

Ля берагоў Чылі адбылося моцнае землетрасенне магнітудай 8,4. Аб'яўленая пагроза цунамі. Насельніцтва эвакуіруюць, у асобных раёнах вышыня хвалі дасягае чатырох з паловай метраў. Улады паведамляюць пра двух загінуўшых, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні. У сталіцы краіны Сант'яга (гэта больш чым 200 кіламетраў ад эпіцэнтра) у выніку штуршкоў раскалыхваліся шматпавярховыя будынкі. Спецыялісты налічылі 15 афтэршокаў. Штуршкі адчуваліся не толькі ў Чылі, але і ў суседняй Аргенціне. Нацыянальная чылійская горназдабыўная кампанія паведаміла аб эвакуацыі шахцёраў з забояў пасля землетрасення.