Ля берагоў Аргенціны прапала падлодка

18 ноября 2017

Судна ўжо некалькі дзён не выходзіць на сувязь. Паводле звестак ВМС Аргенціны, на борце знаходзяцца 44 чалавекі. Прычынай страты сувязі магла стаць аварыя ў сістэме электрасілкавання і пажар. Пошукі судна вядуцца як на вадзе, так і з паветра. Задзейнічаны даследчы самалёт НАСА. Яго абсталяванне, у тым ліку інфрачырвоныя камеры і сэнсары для вымярэння таўшчыні лёду, здольнае выявіць нават падлодку, якая патанула. Таксама дапамагчы знайсці субмарыну прапанавалі ЗША, Вялікабрытанія і Чылі.