У амерыканскага ЦРУ новы дырэктар

24 января 2017

Ім стаў прапанаваны Дональдам Трампам кангрэсмен ад штата Канзас Майкл Пампеа. Сенат ЗША большасцю галасоў зацвердзіў яго кандыдатуру. Да прысягі новага дырэктара Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення прывёў віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс. Пампеа шэсць гадоў быў членам палаты прадстаўнікоў ЗША, ён уваходзіў у парламенцкі камітэт па разведцы.