У амерыканскага міністра ўнутраных спраў першы рабочы дзень

3 марта 2017

На кані і ў каўбойскім капелюшы. Такой нагляднай дэманстрацыяй новы кіраўнік МУС ЗША вырашыў паказаць, што гатовы акунуцца ў справы з галавой. Сёння ў амерыканскага міністра ўнутраных спраў першы рабочы дзень. Cілавое ведамства ў Злучаных Штатах, у адрозненне ад такіх структур у іншых краінах, адказвае не за правапарадак, а за кіраванне прыроднымі рэсурсамі і землямі. Так што ў дадзеным выпадку вобраз абаронцы навакольнага асяроддзя аказаўся дарэчы. Акрамя таго, Раян Зінке - заўзяты паляўнічы, рыбалоў і аматар турызму.