Цюркскія народы адзначаюць Наўруз

21 марта 2017

Наўруз альбо персідскі Новы год сёння адзначаюць цюркскія народы. Гэта адно з найстаражытных святаў у многіх мусульманскіх краінах Заходняй і Цэнтральнай Азіі, а таксама на Каўказе. Згодна з календаром, настаў 1396 год. Гэты дзень на нацыянальным узроўні святкуюць і ў Іране.

Кіраўніка Ісламскай Рэспублікі Іран з Наўрузам павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адносіны паміж Мінскам і Тэгеранам актыўна развіваюцца. Дзякуючы сумесным намаганням двухбаковае супрацоўніцтва будзе пашырацца і ўмацоўвацца.