Тысячы турыстаў не могуць пакінуць папулярны мексіканскі курорт Акапулька

18 сентября 2013

З-за моцнай паводкі тысячы турыстаў не могуць пакінуць папулярны мексіканскі курорт Акапулька. Вада дабралася да аэрапорта, яго прыйшлося зачыніць. Затоплены амаль усе тэрміналы паветранай гавані. А ўзлётная паласа і ўвогуле ператварылася ў раку. Апошнім тут прызямліўся борт мексіканскага прэзідэнта. Пенья Ньета пабываў у пацярпелых ад падтапленняў раёнах. Пасля магутнага трапічнага шторму Мануэль у рэгіёне не спыняюцца дажджы. Затоплены сотні будынкаў, а па дарогах мясцовыя жыхары перасоўваюцца толькі на лодках. Ахвярамі стыхіі сталі ўжо больш як 30 чалавек. Дзясяткі жыхароў лічацца прапаўшымі без весткі.